Заказ получила быстро, упакован очень хорошо.Наушник был заряжен, удобен в пользовании. Спасибо продавцу!
Я ўжо ня памятаю, як хутка прадавец адправіў заказ, але ішоў ён аж два месяцы! чаму так, ня ведаю? бо дайшлі нават заказы, якія аформленыя пазьней. а так, пакуль скаргаў няма - якасьць аўдыя файлаў, здаецца, добрая? але я ў гэтым не надта разьбіраюся, бо заказваў я гарнітуру для размоў па тэлефоне. але пакуль ніхто не патэлефанаваў. у ранейшай гарнітуры быў значны хіб: суразмоўцы скардзіліся, што чуюць рэха свайго голасу. і што не рабіў з наладамі тэлефона, не дапамагло нічога. мне рэха чуваць не было і здавалася, іншае - праблемы суразмоўцаў, але некаму так гэтае рэха дакучала, што гарнітура кудысьці зьнікла? згубіў, іншымі словамі)) таму ўзяў гэтую. як у яе рэха ня будзе, буду лічыць, што набыў добры тавар.
Вызначыліся хібы. Гук вельмі нізкі. Як на тэлефоне выставіш максімум, тады ў гарнітуры чуваць больш-меньш. Маленечкая, кнопка ўключэньня: у зімова-масачны перыяд, намацаць яе амаль немагчыма (былыя гарнітуры мелі вельмі выразныя кнопкі далучэньня). Факт спрацоўкі гэтай кнопачкі, няяўны: як не пачуў суразмоўцу, дык не зразумела, ці ўключылася яна? Гумовая насадка мацуецца на слухаўцы не трывала - звальваецца. Замацаваў яе нацягваньнем гумовай вадаправоднай пракладкі. Пры пераналадзе прылады да другога вуха, слухаўка круціцца лёгка, не магчыма зафіксаваць надзейна. Каб не згубіць прыйшлося прыладзіць да стужкі на шыю з зашчэпкаю. Ёсьць і адзін плюс: рэха ў суразмоўцы адсутнічае - смартфон Samsung Galaxy A20S. Таму канчатковая адзнака - 3 бала па пяцібальнай сетцы. У мінулай прыладзе "Roreta" усё было наадварот: Яна - вельмі гучная і зручная. І не падышла толькі з прычыны рэха. Яе прадавец пісаў, што яна падыходзіць і да Samsung. Цяпер пра Samsung не згадвае. Падманваў ашуканец!